CBEM - Пралог
Беласнежны дэман
Пераклад: Sh_Iss
Пралог
"Мандрагора-мандрагора,
Мандрагоры колер чорны.
За закрытае святло
Крыюць ружы яе зло.
Па атручаным паветры
Надрываюцца лілеі.
На кароткіх ножках мох
Учыніў перапалох
У шчылі камянёў забіўся
Ды па стеначцы павіўся"[1].
Глыбока за поўнач, калі сонца ўжо сасклізнула на захад і светам апанавала цішыня, кантынент Казларога ўсё яшчэ быў пад уладай сноў.
Кантынент Казларога, хваставы рэгіён, горад Сін'яо[2], замак лорда, маленькі кабінет на другім паверсе. Жалюзі не былі апушчаны, а з блютуз-калонкі данасіліся звонкія дзіцячыя песенькі. Гаспадар кабінета, яго яснавяльможнасць лорд города Сін'яо, ляжаў ніцма на зямлі, павярнуўшыся тварам у бок флакона з цёмнага хрусталю.
Спецыяльная тонкая трубачка цягнулася з рыльца флакона і далучалася да патыліцы лорда, высмоктваючы ягоныя мазгі. Зрэнкі лорда города даўно ўжо згубілі фокус.
Праз некалькі імгненняў, пара рук у белых пальчатках адлучыла трубку, падняла флакон і нейкі час ацэньвала яго ў святле лампы. Потым "Белые пальчаткі" ўзяў піпеткай кроплю вадкасці з флакона, капнуў на язык і, уважліва рассмакаваўшы, уздыхнуў, нібы выпіўшы недабрадзілага чырвонага віна.
Пасля "Белыя пальчаткі" нагнуўся і прыпадняў труп лорда города.
Лорд важыў больш трохсот дзіняў[3], і, у тыя часы, калі ён грамадзіўся гарой на крэслы, тлушч ягонага жывата проста сцякаў ўніз, аднак, "Белыя пальчаткі" падняў яго без аніякага напружання, быццам узяўшы нязручны паветраны балёнчык, лёгкімі рухамі запхнуў лорда горада ў касцюм плюшавага зайчыка і ўсадзіў яго на крэсла.
Яму акампанавалі далікатныя галасы дзіцячага хору з дынамікаў калонкі:
"Мандрагора-мандрагора,
Мандрагоры колер чорны.
Не чуваць вакол ёй звонкі
Спеў працоўнай пчолкі.
Пляце ёй павук дурны
Чорны вэлюм для жальбы.
І арда злых мурашоў
Гучна кліча ўвесь народ:
Спалім-спалім, квет пракляты".
"Белыя пальчаткі", абхапіўшы аберуч галаву лорда, нацягнуў на высокародны кумпал пару беласнежных вушэй, а потым дастаў іголку з ніткай і лінейку, ды лёгкімі шыўкамі… Дбайна зашыў трупу ноздры, а рот разрэзаў на тры часціны, зрабіўшы трыгубіцу[4], і, у рэшце рэшт, уткнуў некалькі доўгіх міфрылавых іголак ў шчокі лорда у якасці заечых вусоў, з дапамогай лінейкі гарантуючы, што паміж вусамі будуць абсалютна аднолькавыя адлегласці.
К канцу дзіцячай песенькі тлусты гарадскі лорд канчаткова ператварыўся ў вялікага, чароўна-наіўнага белага зайку.
Аддзеліўшыся сталом, "Белыя пальчаткі" сеў насупраць белага зайчыка, дастаў невялічкі торт, і з вялікай доляй урачыстасці запаліў увоткнутыя ў яго рознакаляровыя свечкі. Нібыта гэта было загадзя адрэпетыравана, полымя імгненна заскакала на кнотах. Папярэдняя песенька якраз скончылася, і з калонкі палілася наступная, віншуючы з днём нараджэння. "Белыя пальчаткі" абодвума рукамі пацягнуўся і закрыў вочы трупу насупраць. Праз нейкі час і гэтая песня скончылася, забойца загадаў свае жаданні… У асноўным, не настолькі цудоўныя і прыгожыя накшталт "жадання міру ва ўсім свеце".
Ён патушыў свечкі дзвюма пальцамі і даеў раздзелены з лордам торт.
– З днём забойства, містэр Заяц… і дабранач.
Забойца забраў талерку, падхапіў яшчык з інструментамі і пакінуў пакой, аднак цень з-пад ягоных ног не накіраваўся за ім услед. Чалавек сышоў, а цень затрымаўся і распоўзся, звіваючыся, пракаціўся гумкай па сталы і падлозе, сціраючы пыл, валаскі ды крошкі торта – усе пакінутыя сляды. Скончыўшы, цень праслізнуў у дзвярную шчыліну, кінуўшыся наўздагон свайму гаспадару.
Пакончыўшы з справай, забойца не спяшаючыся шоў па заходнему калідоры другога паверха замка. Дзякуючы самаздаволенню пана лорда горада, калідоры замка не былі абарудаваныя камерамі відэаназірання. Мяккія падэшвы скураных чаравікоў ступалі па дыванах замку, амаль не выклікаючы ніякага шуму. На вуглу крокі "Белых пальчатак" раптам спыніліся, і ён павярнуўся паглядзець убок — скрозь крайняе акно другога паверха ён улавіў украдкія рухі трох маленькіх фігурак.
Лідаркай была дзяўчынка гадоў дзесяці, з доўгай касой ільнянога колеру. Яна здавалася крыху нязграбнай, праз па-падлеткаваму доўгія рукі і ногі. Было яшчэ двое: хлапчо і дзяўчо прыкладна таго жа ўзросту, якія, цягнучы адзін аднаго за рукі, спатыкаліся ззаду дзяўчынкі з касой.
Забойца абапёрся на падваконнік, ягоны цень, нібы чарнілы, прасочваўся ад яго ног у каменне замку. Сам жа ён нізкім голасам мармытаў нядаўнюю "Чорную мандрагору", зацікаўлена сочачы за начнымі ўцёкамі дзяцей і праважаючы позіркам, пакуль яны перасякалі задні сад замка.
– Вам пашанцавала, мілкі, вы абралі добры дзень.
Ён працягнуў ісці, а цень, што вісеў гардзінамі на вонкавай сцяны замка, імгненна адштурхнуўся назад, даганяючы крокі свайго гаспадара. І толькі тады шум і страсенне на раней закрытых ценем камерах відэаназірання, што выходзілі вонкі замка, уняліся, а іхнія лінзы зноў накіравалі свае позіркі на сад.
Але там ужо не было бачна ні душы, і хутка, роўна ў назначаны час, пачало змяркацца.
Вячэрняе неба толькі-толькі афарбавалася цемрай, яшчэ захоўваючы рэшткі былой магутнасці ўльтрафіялетавых промняў, а прыбіральшчыкі ўжо заступілі на змену. Яны знаходзіліся на самым дне іерархіі гэтага замка, уставалі раней за ўсіх, клаліся пазней усіх, выконвалі самую брудную працу і атрымлівалі самы маленькі заробак.
Два прыбіральшчыка нячутна падняліся на другі паверх, як знянацку адзін з іх прытрымаў свае крокі і спытаў напарніка:
– Што за гук?
– Які?
– Шш, слухай.
– Гэта… недзе не выключылі калонку?
– Здаецца, гэта ў маленькім кабінеце.
– Лорд учора ноччу адпачываў у маленькім кабінеце? Ён не вытрымлівае шуму, мо нам пайсці адсюль і на другім паверсе не прыбірацца?
– Не, я глянуў перад зменай, нідзе на другім паверсе не задзёрнутыя шторы… Гля, дзверы ў маленькі кабінет не закрытыя, можа, гэта лайдакі з вячэрняй змены паляніліся… А!!! Д-д-даруйце!
Як толькі дзверы расчыніліся ад штуршка прыбіральшчыка, ён сустрэўся тварам у твар з лордам горада, які ператварыўся ў вялікага белага зайку. На імгненне ён падумаў, што перарваў занятак лорда асабістымі прыхільнасцямі, і, не разглядваючы ўважліва, тут жа ў жаху зачыніў дзверы.
– Што такое? – ён перакрыў агляд свайму напарніку, і той не бачыў нічога ўнутры пакою. Ён толькі адчуў, як промні святла асляпілі вочы, таму не вытрымаў і паскардзіўся: – Так ярка.
Невялічкі кабінет выходзіў на заходні бок, і кожны дзень на захадзе сонца свяціла тут мацней за ўсё. Нягледзячы, што ўжо апусціўся першы змрок, запаздалыя промні ўсё яшчэ былі асляпляльнымі. Прыбіральшчык спераду аслупянеў. Перш чым дзверы канчаткова зачыніліся, ён мімаволі кінуў позірк унутр: з паднятых жалюзёў ліліся сонечныя промні, якія амывалі залатым святлом лорда горада, апранутага ў дзівацкі касцюм плюшавага зайчыка, і падсвечвалі застылую на яго пысцы акрываўленую ўсмешку.
Дзіцячыя галасы з калонак рэхам раздаваліся ў поўнай цішыні калідора.
"Мандрагора-мандрагора, мандрагоры колер чорны…"
[1] Верш Priest, пераклад Sh_Iss
[2] 星耀 [xīngyào] – Ззянне зор
[3] 1 дзінь = 0.5 кілаграмаў, 300 дзіняў = 150 кг
[4] Заечая губа
Comments
Post a Comment